Беларуская Служба

У Мексіцы зафіксавана рэкордная колькасць забойстваў

11.12.2023 17:12
У сярэднім у гэтай краіне адзін чалавек гіне кожныя 15 хвілін. Абяцанні прэзідэнта скараціць злачыннасць не выкананыя.
Прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес АбрадорEPA/Sashenka Gutierrez Dostawca: PAP/EPA.

Узровень злачыннасці ў Мексіцы дасягнуў беспрэцэдэнтнага ўзроўню з таго часу, як Андрэс Мануэль Лопес Абрадор заняў пасаду ў 2018 годзе. У сярэднім кожную чвэрць гадзіны ў гэтай краіне гіне чалавек.

Справаздача даследчага цэнтра TResearch, заснаваная на паліцэйскай статыстыцы, сведчыць аб тым, што перадвыбарчыя дэкларацыі цяперашняга прэзідэнта Мексікі, які абяцаў змагацца з шырока распаўсюджанай у краіне злачыннасцю, асабліва з забойствамі, не спраўдзіліся.

Аўтары даследавання паказалі, што па колькасці забойстваў, учыненых у Мексіцы, найбольшая колькасць забойстваў адбылося падчас прэзідэнцтва Лопеса Обрадора, хоць да канца тэрміну паўнамоцтваў гэтага палітыка застаецца яшчэ год. 

Усяго за час кіравання Лопеса Обрадора ў Мексіцы загінула 173 600 чалавек, што дае ў сярэднім 95 забойстваў у дзень, або адна смерць кожную чвэрць гадзіны.

У XXI стагоддзі менш за ўсё забойстваў у Мексіцы было здзейснена ў перыяд прэзідэнцтва Вісэнтэ Фокса, які ўзначальваў дзяржаву з 2000 па 2006 год. За той перыяд было забіта 60,2 тысяч чалавек. Гэта значыць у сярэднім 28 у дзень. Па статыстыцы гэта дае адну смерць кожныя 52 хвіліны.

2021 год стаў рэкордным у гісторыі Мексікі: у краіне загінула больш за 36 700 чалавек. Для параўнання, у 2000 годзе гадавы ўзровень забойстваў складаў 10 тысяч.

Статыстыка паліцыі паказвае, што з 1 студзеня па 5 снежня 2023 года ў Мексіцы былі забітыя 28 100 чалавек.

ПР/юл